Топ вопросов за вчера в категории Литература
Литература 30.04.2023 11:30 3217 Колосова Юля
Таблица сравнения по произведению \»Горе от ума\»Век нынешний и век минувший. 1.Представители Век н
Ответов: 2
Литература 30.06.2023 08:53 617 Пономарев Никита
Вступление связь поэмы Лермонтова с устным народным творчеством кратко
Ответов: 2
Литература 30.04.2023 09:48 2779 Бруг Алексей
1)Происхождение и социальное положение(Кирибеевич и Калашников) 2)Прошлое Кирибеевича и Калашникова
Ответов: 2
Литература 16.06.2023 14:04 1159 Коюда Вася
помогите сделать таблицу сходство и различия песня о вещем олеге и повесть временных лет о вещем оле
Ответов: 2
Литература 19.06.2023 23:54 1322 Глонюк Марина
10 интересных фактов о А С Пушкине для 5 класса
Ответов: 1
Литература 17.05.2023 16:24 2367 Никулина Юлия
высказывания (цитаты) Базарова и Павла Петровича об искусстве, принципах, народе, образовании, науке
Ответов: 2
Литература 03.05.2018 13:23 1454 Козолуп Владислав
Подготовьте краткий пересказ сказание о походе князя Олега на Царьград
Ответов: 1
Литература 28.06.2023 09:19 4202 Смагула Роман
Составьте текст 5-6 предложений на тему самая нужная профессия
Ответов: 2
Литература 04.05.2023 01:35 397 Александрова Александра
Отношение к книгам и просвещению у Софьи в комедии горе от ума
Ответов: 2
Литература 16.07.2023 01:11 946 Недовесов Никита
Даю 25 баллов 10 вопросов к 6 главе капитанская дочка с ответами
Ответов: 2
Семья из пьесы «Зацюканы апостал» (10 класс)
Семья в пьесе представлена следующим образом:
Мама: Эта мать — обычная, заботливая, и как многие матери, стремится воспитать своего сына наилучшим образом. Она добрая и любящая, но иногда склонна к маминой беспокойству. Она хочет, чтобы её сын был счастлив и успешен в жизни.
Тата: Отец в этой семье также представляет собой типичное воплощение отцовских качеств. Он ответственен и старается обеспечить своей семье лучшее, но иногда его работа и стрессы делают его недоступным для семейного времени.
Малыш: Главный персонаж пьесы — мальчик, который, несмотря на свой возраст, обладает уникальными чертами характера. Он умный, любознательный и в поиске ответов на множество вопросов
Его стремление к познанию истин и истины важно в семейном контексте.
Дед: Появление деда в квартире добавляет в семейные отношения неожиданный элемент. Дед — неконвенциональный и свободомыслящий, он старается подарить внуку новый взгляд на жизнь.
В этой семье многие вещи обыденные, как забота о детях, желание обеспечить своим детям хорошее будущее и стремление к семейному счастью. Но также есть нечто необычное в стремлении мальчика Малыша к познанию мира и поиску истины.
Различия Малыша от сверстников в его стремлении к знаниям и глубокому мышлению, что делает его более взрослым в своем мировоззрении.
Мальчик ставит перед собой задачу познания истины, он ищет ответы на вопросы о жизни, смерти, и более глубокие смыслы бытия. Он планирует достичь этой цели через обучение и разговоры с дедом.
Мама и Тата хотят видеть своего сына счастливым и успешным. Они воспитывают его в добрых и нравственных ценностях, но иногда их заботы и стремление к успеху могут быть ограничивающими.
Противоречия в поведении родителей между собой и с детьми возникают из-за различий в методах воспитания и разных взглядах на жизнь. Мама и Тата могут иметь разные ожидания и подходы к воспитанию.
В поведении и поступках Сына вызывает симпатию его стремление к познанию и истине. Но иногда его упорство и желание понять мир могут вызвать осуждение, так как это отличается от типичного поведения детей.
Неожиданное появление Деда в квартире добавляет элемент свободы и независимости в семейные отношения. Дед помогает Малышу увидеть мир с другой стороны и внести свежий взгляд на жизнь.
Для Сына слово «правда» означает поиск истины, а для других членов семьи это может быть связано с устоявшимися нравственными ценностями и обыденными истинами.
Автор в своей трагикомедии поднимает важные проблемы общества, такие как поиск истины, нравственность, различие взглядов поколений и стремление к счастью и свободе.
Спалучэнне ў творы камічнага і трагічнага
Камічнае — гэта форма непрыняцця і асуджэння чалавекам навакольнай рэчаіснасці, якая выяўляецца праз насмешку, высмейванне каго-небудзь або чаго-небудзь. Камічнае дапамагае зразумець сутнасць супярэчнасцей паміж персанажамі. У аснове трагічнага ляжаць канфлікты (калізіі) у жыцці чалавека (або групы людзей), якія не могуць быць вырашаны, але з якімі нельга змірыцца. Сам жанр трагікамедыі заснаваны на спалучэнні камічнага і трагічнага ў адным творы. Любы сюжэт літаратуры, сцэнічнага і выяўленчага мастацтва, які спалучае камічнае і трагічнае, — гэта трагікамедыя ў шырокім сэнсе. І. Шамякін лічыў, што «бадай, няма больш цяжкай задачы ў драматургіі, як арганічна аб’яднаць у адно цэлае камедыйнае і трагедыйнае. Не ўсе нават з тых, хто абяссмерціў сваё імя, адважваліся на такі крок». Андрэй Макаёнак паспрабаваў ажыццявіць складаную задачу — сплавіць камедыйнае і трагедыйнае ў «Зацюканым апостале» і «Трыбунале» і паспяхова з гэтым справіўся.
Аўтарскія задачы ў трагікамедыі «Зацюканы апостал» не абмяжоўваюцца толькі сатырычным выкрыццём маралі грамадства, заснаванай на пакланенні ўяўным каштоўнасцям. Андрэй Макаёнак выразна ўяўляў небяспечнасць філасофіі грамадства, у аснову якой пакладзены цынічны тэзіс, што грошы — сіла. Натуральным вынікам шанавання такой філасофіі, на думку камедыёграфа, з’яўляецца непазбежнасць трагедыі асобы: «зачараванае кола, у якім чалавек гіне, калі не здолее з яго вырвацца».
Карціна першая
(Сучасная кватэра накормленага чыноўніка… Злева — шырокае акно, таму ў пакоі вельмі светла… Вялікі пакой. Тут усяго багата, як на нашай планеце. Але найбольш уражвае… на ўсю сцяну суцэльны кніжны стэлаж, напакаваны рознымі-рознымі кнігамі. Каля стэлажа лёгкія лёсачкі, якімі часта карыстаецца сын, каб дастаць кніжку з верхняй паліцы… Мама шукае месца новай карціне…)
Высвятленне адносін паміж Татам і Мамай пачынаецца з карціны і статуэткі, аднак тут жа яно пераключаецца на выхаванне дзяцей.
Мама. …Я выхоўваю ў сваіх дзяцей павагу да рэальных рэчаў.
Тата. Да вадасцёкавай трубы, да тумбы, да тэлеграфнага слупа, каўбасы, ботаў… Яшчэ да чаго?
Дачка прыбягае з вуліцы і расказвае, што «наш малыш толькі што паскандаліў… расквасіў Мухамеду нос». Тата задаволены, што сын «натоўк морду». Мама збіраецца сына пакараць. Дачка пайшла забраць Малыша з вуліцы.
Высвятленне адносін працягваецца. Тата «суіснаваць» дзеля дзяцей не згодзен. Мама быццам прымае «разрыў», але папярэджвае, што дзеці застануцца з ёй.
Прыходзяць Дачка і Сын. «Міжнародная камісія» ў асобе Таты і Мамы разбіраецца — «быў гэта акт агрэсіі ці самаабароны». Тата расцэньвае ўчынак Сына як самаабарону. Мама — па-іншаму, таму абяцае цэлы месяц не выпускаць яго з дома. Сын нагадвае гісторыю грэка Паўзанія, якога за здраду гораду замуравалі ў храме, і першы камень паклала на парог храма яго маці. Пытаецца, ці не хоча Мама паўтарыць подзвіг грачанкі. Тата катэгарычна заяўляе: «Малыш будзе свабодны! Рукі прэч ад Малыша!»
Паміж бацькамі ўспыхвае спрэчка. Мама заяўляе пра развод, пытаецца ў Дачкі, з кім яна застанецца. Дачка, плачучы, выбірае Маму. Сын у гэты момант бяжыць глядзець час палітычнага каментатара. Пасля настойлівых патрабаванняў Мамы ён заяўляе, што падумае. Потым пытае ў Таты, ці будзе «кампенсацыя за матэрыяльныя страты», за парваную ў бітве з Мухамедам шапку. Тата абяцае і Сын выбірае яго.
Жанравая адметнасць п’есы
Да жанру трагікамедыі А. Макаёнак звярнуўся ў канцы 1960-х гадоў, напісаўшы п’есы «Зацюканы апостал» і «Трыбунал». Яны сталі значнай з’явай у тэатральным жыцці рэспублікі і ўсяго СССР, увайшлі ў рэпертуары тэатраў еўрапейскіх краін: Польшчы, Германіі, Югаславіі, Іспаніі і інш.
У прадмове да кнігі А. Макаёнка «П’есы» (Мінск, 1974) І. Шамякін сведчыў, што «імя Андрэя Макаёнка часта сустракаецца не толькі на афішах беларускіх тэатраў. Яго п’есы пастаўлены амаль ва ўсіх саюзных і аўтаномных рэспубліках, перакладзены на дзясяткі моў… Спектаклі “Зацюканы апостал”, “Трыбунал” ідуць у Сафіі, Будапешце, Беластоку».
Іна Вішнеўская, рускі літаратуразнавец, літаратурны і тэатральны крытык, аўтар першай манаграфіі па творчасці А. Макаёнка «Комедия на орбите» (Масква, 1979), назвала п’есы «Зацюканы апостал» і «Трыбунал» «дзіўнымі» п’есамі, падкрэсліваючы іх незвычайнасць, нетрадыцыйнасць, нечаканасць. Даследчыца сведчыла, што менавіта гэтыя «дзіўныя» п’есы выклікалі асабліва пільную ўвагу да іх аўтара, паставілі яго ў адзін рад з найбольш цікавымі рэпертуарнымі драматургамі не толькі савецкага, але і сусветнага тэатра.
Даследчык Сцяпан Лаўшук пісаў, што гэтыя творы далі падставы гаварыць пра новага Макаёнка: «Новы Макаёнак — гэта смелы, але разважлівы, вывераны творчы пошук. Згаданыя вышэй п’есы сталі пачаткам мэтанакіраванай працы драматурга па “прышчэпцы” беларускай камедыі разнастайных жанравых адгалінаванняў. Ён даказаў, што спектр камедыяграфічнага выяўлення практычна невычэрпны». Па меркаванні літаратуразнаўца Г. Коласа, п’есы «Зацюканы апостал» і «Трыбунал», напісаныя амаль адначасова, «паміж сабой настолькі розняцца, што можна нават сумнявацца ў тым, што ў іх агульны аўтар».
П’еса «Зацюканы апостал» — гэта адзін з арыгінальнейшых твораў А. Макаёнка, у якім выявіліся новыя грані творчага вобліку драматурга, яго рашучы паварот ад паэтыкі камедыі традыцыйнай да камедыі гратэскавай, ад паслядоўна вытрыманай праўдападобнасці да нічым не абмежаванай фантазіі, сцэнічнай умоўнасці. Невыпадкова твор выклікаў жывейшую зацікаўленасць з боку літаратурнай і тэатральнай грамадскасці. Так да А. Макаёнка ў беларускай драматургіі не пісаў ніхто. Усё ў п’есе ці амаль усё, пачынаючы з назвы, было нязвыклым, парадаксальным. Гэта дало падставы С. Лаўшуку назваць твор «Зацюканы апостал» п’есай-загадкай.
Даследчыкі выказвалі розныя меркаванні наконт жанру п’есы «Зацюканы апостал». Так, І. Вішнеўскай і гэты твор, і «Трыбунал» жанрава вызначаюцца як камедыі. Параўноўваючы іх з папярэднімі п’есамі А. Макаёнка, даследчыца выявіла іх якаснае адрозненне ад ранніх сатыр драматурга, якое выявілася ў пераходзе творцы ад выкрывальнай сатырычнай камедыі да камедыі гратэскавай. Юрый Сохар, аўтар першай беларускай манаграфіі «На пульсе жыцця: Андрэй Макаёнак і беларускі тэатр» (Мінск, 1979), выдадзенай у адзін год з манаграфіяй І. Вішнеўскай, п’есу «Зацюканы апостал» называў трагікамедыяй.
Якуб Усікаў у кнізе «Андрэй Макаёнак. Нарыс жыцця і творчасці» выказаў меркаванне, што «з аднаго боку, “Зацюканы апостал” успрымаецца як палітычны памфлет на воўчыя законы капіталізму, а з другога — як своеасаблівы гімн людзям, што сталі відушчымі і не хочуць далей жыць так, як жылі дагэтуль, — хлуснёй і падманам». «Многія даследчыкі драматургіі, — заўважыў С. Лаўшук, — настойліва прылучалі твор да жанру памфлета. Вызначальнымі рысамі памфлета, як вядома, з’яўляюцца: грамадзянскае, пераважна сацыяльна-палітычнае сатырычнае выкрыццё, рэзкае, экспрэсіўнае, часам тэндэнцыйнае асмяянне… Усё гэта ў п’есе ёсць. Але няма вельмі важнага кампанента, атрыбутыўнага для памфлета, — канкрэтнасці аб’ектаў выкрыцця. А вось адзнакі трагікамедыі наяўнічаюць амаль па поўнаму спектру характарыстыкі жанру».
Аўтарскае вызначэнне жанру п’есы «Зацюканы апостал» — трагікамедыя — найлепш адпавядае яе мастацка-ідэйнаму зместу. Хоць у творы адсутнічае трагічная развязка ў выглядзе фізічнай смерці, але выразна адчуваецца трагізм падзей у шырокім сэнсе слова. У 1960-я гады А. Макаёнку давялося пабываць у многіх замежных краінах. Ён стаў сведкам таго, што страта грамадствам сапраўдных каштоўнасцей, панаванне над усім улады грошай, культу сілы і, як вынік, з’яўленне ў асяроддзі моладзі арыентацыі на фашысцкую ідэалогію ўяўляюць рэальную пагрозу чалавецтву.
Іван Шамякін «Сэрца на далоні»
Немагчыма змясціць ўсю тую драму і передаць пачуцці герояў рамана «Сэрца на далоні» праз кароткі змест. Гэта настолькі варты твор, што яго трэба ведаць кожнаму беларусу. Антон Яраш, найлепшы хірург у горадзе, жыве спакойна і, можна сказаць, узорна. Мае добрую працу, дзяцей і жонку, якая яго кахае. Але адна сустрэча ўзрушвае доктара, і вяртаюцца ўспаміны пра ваенныя гады, калі малады Яраш быў адным з гарадскіх падпольшчыкаў. Яшчэ дзяўчынка Зося Савіч, дачка доктара, які быццам супрацоўнічаў з немцамі, выратавала Яраша ад смерці, схаваўшы ў доме. Праз шмат год ганенняў, лагераў, дачка «ворага народа» апынулася ў бальніцы Антона Яраша з захворваннем сэрца. Ёй патрэбна аперацыя. Для Яраша — гэта шанец аддзячыць дзяўчыне, якая калісьці выратавала яго.
Карціна другая
Дачка нібыта рыхтуе ўрокі. Замаскіраваўшы ў падручніку люстэрка, яна перад ім вучыцца какетнічаць. З’яўляецца Сын з бярэмам кніг, часопісаў і газет. Ён узбіраецца на лесачкі, праглядвае газеты і часопісы.
Мама шукае сваю памаду. Дачка дастае яе са свайго партфеля. Мама надзела прыгожую модную занадта кароткую сукенку, настойліва выпраўляе дзяцей на вуліцу. Сын нагадвае пра месячнае пакаранне, якое яшчэ не скончылася, потым заяўляе, што з дзецьмі яму сумна. Улучыўшы момант, Сын хаваецца ў нішу з Будай. Мама, пераканаўшыся, што ў кватэры адна, тэлефануе студэнту, дамаўляецца пра спатканне вечарам. Сын падае з нішы голас, яго зацікавіла, што такое калёквіум, на які яна збіраецца вечарам ісці. Мама амаль што ў шоку. Прыйшоўшы ў сябе, яна хоча пакараць сына. Той прапаноўвае мір на наступных умовах: Мама купляе яму кеды, новы дыпламатычны слоўнік і навушнікі, а ён усё забывае. Мама ідзе «на вольнае паветра» абдумаць «мірныя прапановы».
Сын разважае над сітуацыяй: «Яна пра мяне хоча ўсё ведаць, а я пра яе ўсё ведаць не магу. Але ж дзеці павінны ўзбагачацца вопытам бацькоў. (З крыўдай.) Ад мяне дык патрабуюць — што б я ні зрабіў, нават калі нашкодзіў — не ўтойваць, прызнавацца. А чаму ж яна? А можа, і яна нашкодзіла?» Успамінае пра палітычнага каментатара.
Дачка пытаецца, за што ён пакрыўдзіў Маму. Малыш гаворыць, што яна пайшла не пакрыўджаная, а заклапочаная, «бо кеды і навушнікі лёгка знайсці, а дыпламатычны слоўнік пашукаць трэба». Дачка здзіўлена, як яму так лёгка ўдаецца ўсё выпрошваць у бацькоў.
Сын: «Можна сілай адабраць, а можна і веданнем. Я вырваў «знанием».
Тата прынёс сыну самалёцік і яшчэ нейкі скрутак. Дачка пакрыўджаная, пра яе, як і заўжды, бацька забыўся.
Тата прапаноўвае дзецям пайсці на вуліцу. Сын хоча забраць з сабой тэлефон, каб «весці двухбаковыя перагаворы з Мухамедам цераз плот». Бацька ставіць апарат на месца і нецярпліва паглядвае на гадзіннік. Пакуль Тата ў спальні, Малыш хапае сястру за руку і цягне пад стол. Тата тэлефануе мадэмуазель у філіял Арганізацыі Аховы Маралі, дамаўляецца пра сустрэчу сёння і запрашае на імяніны да сябра заўтра. Нечакана заўважае пад сталом Сына.
Малыш прапануе Тату купіць індульгенцыю. Аднак той расказвае прытчу пра рыцара, які па настойлівай просьбе манаха купіў у яго індульгенцыю аб адпушчэнні грахоў і мінулых, і будучых і тут жа абрабаваў божага служку. Сын прытчу зразумеў, просіць толькі не забывацца на Дачку.
У размове з сястрой Малыш крыўдуе, што не расце ў яго барада. Тады б ён пачаў перадвыбарную кампанію за пасаду прэзідэнта. Сястра заўважае, што брат надта рвецца да славы. Малыш разгортвае пакунак, які Тата купіў сябру на імяніны. Там — «надзімная гумавая жанчына без ніякай маскіроўкі — галыш». Сын танцуе з лялькай, парадзіруючы твісты, рок-н-ролы.
Янка Купала «Магіла льва»
У аснову паэмы Янкі Купалы лягла легенда пра ўзнікненне Магілёва, пра Машэкаву гару, магілу льва. Галоўныя героі — Машэка і Наталька — кахаюць адно аднаго. Хлопец — незвычайна моцны і добры, дзяўчына — першая прыгажуня на вёсцы. Машэка ідзе сплаўляць плыты па рацэ. І, пакуль ён адсутнічае, Наталька становіцца палюбоўніцай багатага баярына. Хлопец не вытрымлівае здрады, уцякае ў лес і пераўтвараецца ў злачынцу. Падчас свайго чарговага «палявання» рабуе карэту, дзе сядзіць Наталька з баярынам. Машэка выкрадае дзяўчыну. Але, спaзнaўшы пaнcкiя pacкoшы, дзяўчынa «нe мeлa ciл змaгчы ў пycтoшы i aдзiнoцтвa, i жyды» i выpaшылa «згyбiць paзбoйнiкa», aдпoмcцiць ямy «зa кpoў, пpaлiтyю кpывёю». Дзяўчына забівае асілка. Вяскоўцы хаваюць Машэку і называюць месца яго пахавання «магілай льва».
Маральна-этычны змест камедыі, сцвярджэнне аўтарам духоўных агульначалавечых каштоўнасцей
У п’есе «Зацюканы апостал», жанр якога літаратуразнавец Пятро Васючэнка вызначыў як камедыя-прытча, высвечваецца цэлы комплекс быційных праблем, арганічна спалучаюцца палітычныя, філасофскія і маральныя праблемы сучаснасці. Сам А. Макаёнак адзначаў, што гэта п’еса стала «вынікам роздуму над праблемамі агульначалавечага характару». Драматурга найбольш хвалявалі страта грамадствам маральных ідэалаў, створаных чалавецтвам на працягу стагоддзяў («старыя запаведзі нікога не кранаюць: «Не забі!», «Не ўкрадзі!», «Не пажадай жонкі бліжняга»), і пакланенне каштоўнасцям уяўным: грошам, фізічнай сіле, уладзе. У творы востра стаіць праблема маральнага выбару, што непазбежна паўстае перад тымі героямі, якія імкнуцца захаваць сябе як асобу ў цынічным і жорсткім свеце капіталу. Хоць дзеянне адбываецца ў адной заходняй краіне, чытачу зразумела, што гэта гісторыя можа мець месца ўсюды. Бо праблемы сям’і, разладу і непаразумення ў ёй, канфлікту пакаленняў універсальныя і адвечныя.
Аўтар «Зацюканага апостала» пераконваў, што менавіта ў сям’і пачынаецца фарміраванне асобы, закладваюцца каштоўнасныя прыярытэты, «дзеці павінны ўзбагачацца вопытам бацькоў». Таму вызначальнай у п’есе становіцца праблема адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей.
Адну з прычын распаду сучаснай сям’і драматург бачыў у няшчырасці, фальшы, двудушшы або падвойных стандартах, якія моцна ўкараніліся ў грамадстве. Яны выразна выяўлены праз характарыстыку Мамы: «Жыве за мяжой, гаворыць, можа, і правільна, а што яна думае… Каб яна з’ела тое, што яна думае. Яна хоча, каб усе жылі паводле правілаў хрысціянскай маралі, а сабе дазваляе іншы раз і так… як-небудзь…» Дзеці, як вядома, надзвычай востра і чуйна рэагуюць на няшчырасць і падман бацькоў.
Бунт Малыша, персанажавундэркінда, своеасаблівы. Надзвычай рана ён не толькі навучыўся выкрываць хлусню дарослых людзей, але і карыстацца ёй. Герой ставіць эксперымент ва ўласнай сям’і і пераконваецца, як лёгка прымусіць людзей скарацца. Таму запаветная мара Малыша — зрабіць палітычную кар’еру… За душу гэтага юнага цыніка змагаюцца кнігі і тэлевізар. Кнігі вучаць яго «разумнаму, добраму, вечнаму», тэлекаментатар, які штовечар «прымае роды ў чалавецтва», — хлусні, цынізму і майстэрству абалваньваць масы.
Марыя Верціхоўская лічыць, што справядлівей было б успрымаць трагікамедыю «Зацюканы апостал» як гісторыю не толькі сям’і, але і наогул грамадства, у якім адсутнічаюць духоўныя арыенціры. На думку даследчыцы, А. Макаёнак прапанаваў чалавецтву глянуць на грамадскія праблемы праз люстэрка сям’і, у якой паказчыкам духоўнага здароўя з’яўляюцца дзеці. Сваім творам драматург сапраўды імкнуўся вярнуць сям’і яе выхаваўчыя функцыі.
Майстэрства Макаёнка ў абмалёўцы характараў
Аўтар даў трапныя характарыстыкі дзейным асобам: Тата — «накормлены чыноўнік», Сын — «вельмі хоча быць з барадой, а яна не расце», Дачка — «яго сястрычка, адзінаўтробны антыпод», Дзед — «хоча быць дзіцем, ён з радасцю памяняўся б з унукам і гадамі, і ролямі, і барадой» і інш.
Выяўляюцца характары герояў і праз іх узаемаадносіны («праходзячы адно паўз аднаго, яны неяк староняцца, быццам пабойваючыся, каб між імі не пыхнула кароткае замыканне, не бліснула маланка, не грымнуў пярун»), праз адносіны да іншых («Малыш расквасіў Мухамеду нос»).
Майстэрства драматурга ў абмалёўцы характараў найбольш яскрава выявілася праз моўную характарыстыку персанажаў: ужыванне дзеясловаў з эмацыянальна-ацэначным значэннем для перадачы жэстаў, рухаў, мімікі («тыцкае… пад нос», «зіркне», «рагоча» і інш.), увядзенне ў мову герояў эмацыянальна-ацэначнай лексікі і фразеалагізмаў са зняважлівым значэннем («цывілізацыя прайшла міма цябе», «без неўрапатолага цяжка зразумець», «разуй вочы» і інш.).
Пісьменнік І. Шамякін, звяртаючы ўвагу на асаблівасці драматургіі А. Макаёнка, адзначаў: «Ёсць п’есы, якія нядрэнна гучаць са сцэны, але якія шмат што трацяць пры чытанні, бо іх аўтары неахайна ставяцца да літаратурнага слова, да апісання абставін, месца дзеяння і паводзін герояў.
Андрэй Макаёнак надзвычай патрабавальны да ўсяго гэтага. Няхай чытач зверне ўвагу, як гучыць у Макаёнка слова, кожная рэпліка, як дынамічна яны спружыняць, якая выбуховая сіла закладзена ў яго словах.
Некаторыя аўтары характарыстыкам герояў часта не надаюць значэння, маўляў, хай пра гэта думаюць рэжысёр і акцёры.
А вось характарыстыка герояў “Зацюканага апостала”: “Тата — звычайны, хатні, такіх многа. Зусім ручны: хто паманіць, да таго і ідзе. Адна вельмі важная дэталь: ён жыве за мяжой. Праўдзівы, як і большасць мужчын”. <…> Якая іронія! Які сарказм! — захапляецца І. Шамякін. — У некалькіх словах — цэлая праграма для рэжысёра і акцёраў — што ім рабіць, як іграць».
Кандрат Крапіва «Хто смяецца апошні»
Дырэктар інстытута геалогіі Гарлахвацкі, лжэвучоны, атрымаў сваё месца працы «па блату» і спрабуе зарабіць грошай на машыну выдуманым дакладам. Але ён баіцца быць выкрытым, бо ў інстытуце ёсць выдатны вучоны Чарнавус. Таму Гарлахвацкі спрабуе пазбавіцца ад сведкі, натравіўшы на Чарнавуса НКВД. На шчасце, афера не пракатывае. Гарлахвацкага асмяялі, а Чарнавус аднавіў сваё добрае імя.
Спадзяёмся, нашыя жартоўныя малюнкі стануць добрай падставай для таго, каб ты зацікавіўся творамі беларускай літаратуры. І звярнуў увагу на іх поўны змест. Калі не хапае часу чытаць, то старайся праслухоўваць аўдыёзапісы. Аўдыёкнігі з творамі беларускіх пісьменнікаў можна знайсці на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі ў раздзелах «Беларуская класіка», «Бібліятэка школьніка» і «Сучасная беларуская проза».
***
Если материал был для тебя полезен, не забудь поставить «мне нравится» в наших соцсетях , Instagram, , ASKfm и поделись постом с друзьями. А мы сделаем ещё больше материалов, которые пригодятся тебе для учёбы.
Перепечатка материалов с сайта adukar.by возможна только с письменного разрешения редакции. info@adukar.by
Ответы на вопрос
Отвечает Сметанина Елизавета.
Полное содержание — это что-то новое. Может, краткое подойдёт. Действие «Затюканного апостола» по идее происходит около сорока лет назад где-то за границей. . Сюжет пьесы крутится вокруг отношений внутри обычной семьи: отец, мать, сын и дочь. Родители разводятся и делят между собой детей. Мальчик «отходит» к отцу, а девочка соответственно — к матери. Проживая при этом в одном доме, родители и дети сталкиваются здесь лицом к лицу каждый день. И испытывают дискомфорт: муж и жена от того, что даже сейчас открыто не могут встречаться со своими любовниками, дети — потому что вынуждены наблюдать за всем этим форменным безобразием. В общем-то сыну взаимная ложь отца и матери осточертела, но вместе с тем мальчик пытается помирить их. Хотя бы на почве вражды по отношению к нему, их родному ребенку. Малыш ловит своих родителей на обмане и в конце, давясь слюной, кричит на семейном ужине: «Вы хотите правды? Вы правды хотите?» . И эту правду выдает на-гора. Только и здесь, в пьесе, как в обычной жизни, никакая истина никому не нужна. И отец Малыша верно подмечает: «Всем нужны только красивые слова! Я могу нормально работать только за счет того, что не говорю правду» . Выходит, что ради собственного спокойствия отец готов отречься от своего сына. Как и другие в этой безбашенной семейке, в итоге возненавидевшей молодого правдолюбца, он в финальной сцене участвует в избиении Малыша. Финал пьесы — трагический, но при том открытый. В темноте сцены зрители пытаются разглядеть, что же стало с главным героем, и понять, жив ли он. И каждый доходит до этого самостоятельно.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч «Пінская шляхта»
Паміж балотаў, у глушы Пінскага павета жывуць людзі, якія мала адрозніваюцца ад сялян, але лічаць сябе шляхтай. І калі чуюць у свой адрас зварот «мужыкі», то гэта для іх становіцца найвялікшай абразай. У цэнтры твора — канфлікт двух сем’яў Цюхай-Ліпскіх і Пратасавіцкіх. Тыпу Ліпскі «адлупсаваў» Пратасавіцкага і назваў яго мужыком. Таму Пратасавіцкі супраць вяселля яго дачкі Марысі з сынам Ліпскага Грышкам. Ён хоча выдаць дачку за больш багатага кандыдата — старога Куторгу. У канцы твора станавы прыстаў Кpyчкoў зa xaбap (пpынecлi Гpышкa i Цixан) aдмяняe дэкpэт i гaвopыць, кaб сем’і пaмipылicя i пaжaнiлi дзяцeй. Уce згoдны i п’юць зa мaлaдыx — Гpышкy i Мapыcю.
Умоўнасць часу і месца дзеяння
Знаёмячы чытача з героямі твора, драматург падкрэсліваў як «вельмі важную дэталь» тое, што ўсе яны імпартныя, жывуць за мяжой. Некаторыя крытыкі з гэтай прычыны абвясцілі трагікамедыю А. Макаёнка палітычным памфлетам супраць маралі буржуазнага грамадства. Не заўважылі яны таго, што аўтар даволі ўмоўна, з іроніяй акрэсліваў месца дзеі — «недзе на ўзбярэжжы паўднёвага мора, здаецца, Міжземнага. Можа, нават на заваляшчым якім-небудзь востраве ў якім-небудзь акіяне, мелкім, неглыбокім, дзе вады ўсяго па калена». У рэмарцы да першай карціны праз назвы дрэў, вершаліны якіх відаць у акно кватэры, дзе адбываюцца падзеі твора, драматург канкрэтызаваў месца дзеяння: «Побач з экзатычнай пальмай можна паставіць міндаль ці каштан, а можа і ліпу. Яна расце на розных шыротах», тым самым паказаўшы, што ўзнятыя ім праблемы могуць мець месца ў розных краінах, нават у тагачасным СССР, дзе таксама раслі і каштаны, і ліпы. Умоўна вызначаны аўтарам і час дзеі — «якраз паміж мінуўшчынай і будучыняй» — успрымаецца ў творы як катэгорыя ўніверсальная.
Умоўнасць часу і месца дзеяння, сюжэта твора ў цэлым Андрэй Макаёнак выкарыстаў для стварэння асноўнага і ўнутранага Афіша да спектакля «Зацюканы апостал». Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача канфлікту п’есы. Своеасаблівасць яго ў тым, што асноўны канфлікт існуе толькі ў аўтарскай ідэі як канфлікт асобы і грамадства, здольнасць яе абараняць свае маральна-этычныя ідэалы ў адчужаным для чалавека свеце.